Байдэн: «Пуцін верыў, што ўварванне ва Украіну можа раскалоць NATO і ЕЗ»


Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пракаментаваў цяперашні стан Уладзіміра Пуціна пасля ўварванні ва Украіну. Падчас палітычнай канферэнцыі ў штаце Мэрылэнд Байдэн адзначыў, што Пуцін стаўся закладнікам, а ў Расеі няма магчымасці выйсці з вайны, паведамляе «Reuters».

Джо Байдэн.
Фота: EVELYN HOCKSTEIN / Reuters / Forum

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн таксама адзначыў, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін не мае простага выйсця з вайны ва Украіне. Байдэн сказаў, што Пуцін памылкова лічыў, быццам уварванне ва Украіну зробіць раскол у NATO і разбурыць Еўрапейскі Звяз. Аднак, на думку прэзідэнта Байдэна, адбыўся адваротны эфект і замест гэтага ЗША і многія еўрапейскія краіны кансалідавана перайшлі на бок Украіны.

«Напад Расеі на Кіеў быў адбіты яшчэ ў сакавіку моцным супрацівам Украіны. Расея, якая называе ўварванне «спецыяльнай ваеннай аперацыяй», увяла шмат войскаў ва Украіну для вялізнага наступу ў мінулым месяцы ва ўсходняй частцы краіны, але яе поспехі былі малазначнымі», – заявіў Байдэн.

Байдэн таксама выказаў меркаванне, што Пуцін вельмі разважлівы. Прэзідэнт ЗША заявіў, што пытанне, якое яго цяпер хвалюе, у тым, што ў расейскага лідара цяпер няма простага выйсця, і Вашынгтон спрабуе зразумець, што з гэтым рабіць.

Hавiны
Байдэн звярнуўся да Кангрэсу па дадатковыя $ 33 млрд для Украіны
2022.04.28 19:51

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў