Алена Гнаўк ужо дзесяць дзён трымае галадоўку за кратамі


Пенсіянерка Алена Гнаўк з вёскі Ткачы Пружанскага раёну ўжо дзесяць дзён трымае галадоўку за кратамі.

Зняволеная 65-гадовая пенсіянерка патрабуе, каб лісты, якія яна піша з-за кратаў, дахадзілі адрасатам. Таксама ў жанчыны ўзнікаюць праблемы са здароўем.

Фота: “Беларус беларусу” / Белсат

У няволі Алена Гнаўк знаходзіцца з 11 студзеня 2022 года. Яе затрымалі паводле адміністратыўнай справы, але пазней перавялі ў СІЗА № 6 Баранавічаў ужо па крымінальнай, а потым этапавалі ў менскі следчы ізалятар №1. Пасля жанчыну зноў вярнулі ў Баранавічы, а цяпер яна знаходзіцца ў ІЧУ ў Пружанах.

На 65-гадовую жанчыну, якая не згадзілася пакорліва маўчаць, завялі ўжо чатыры крымінальныя справы. У дзвюх з іх яе асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі». Але Алена Гнаўк працягнула актыўную дзейнасць, яна пісала звароты да ўладаў і здымала відэа. Напрыклад, жанчына распавяла пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі.

Цяперашнія ўлады ацанілі гэта як распаўсюд «загадзя хлуслівых звестак аб прававым становішчы замежных грамадзянаў у Рэспубліцы Беларусь, што было скіравана на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам». І завялі на Гнаук дзве крымінальныя справы: дыскрэдытацыя Беларусі (арт. 369-1 КК) і паклёп на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК).

Артыкулы
Сын Алены Гнаўк: Нават у турме яны не зламалі маю маці
2022.03.16 16:31

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў