Адвакатку Марыю Колесаву-Гудзіліну пазбавілі ліцэнзіі на дзейнасць


Адвакатку Марыю Колесаву-Гудзіліну, якая ў тым ліку абараняла абвінавачваных паводле «палітычных» артыкулаў, выключылі з калегіі адвакатаў.

Марыя Колесава-Гудзіліна.
Фота: kolesovahudz/Twitter

Пра гэта Колесава-Гудзіліна напісала ў Twitter:

«Усё. Не адвакат. Калегі пастанавілі выключыць мяне са сваіх шэрагаў».

Марыя абараняла былога следчага Яўгена Юшкевіча, блогера Эдуарда Пальчыса, якіх праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі. Таксама выступала адвакатам у справе аб захоўванні наркотыкаў музыкам Цімам Беларускіх.

У красавіку Марыя не прайшла атэстацыі ў кваліфікацыйнай камісіі Міністэрства юстыцыі.

Раней міністр юстыцыі Сяргей Хаменка даў справаздачу Лукашэнку, што ў 2021 годзе 47 «дэструктыўна настроеных адвакатаў» пазбавіліся ліцэнзіяў. Тады Лукашэнка выказаўся, каб адвакаты былі дзяржаўнымі асобамі і не кіраваліся ў сваёй працы прынцыпамі свабоды слова.

Hавiны
Лукашэнка: Адвакат павінен дзеяць паводле закону, а не нейкіх прыдуманых нормаў – свабоды слова ды іншых свабодаў
2022.04.21 13:51

АД belsat.eu

Стужка навінаў