«Па шматлікіх пажаданнях» у Магілёве адчынілі першую ў краіне краму дзяржсімволікі


У Дзень дзяржаўнага сцяга і герба ў Магілёве адчынілася першая ў краіне крама дзяржаўнай сімволікі.

Крама з дзяржсімволікай у Магілёве.
Фота: belta.by

Як распавяла дырэктарка ААТ «Магілёўсаюздрук» Алена Лагунда, крама адчынілася «па шматлікіх пажаданнях жыхароў гораду, у выніку чаго было вырашана засяродзіць на адной плошчы тавары з дзяржаўнай сімволікай і нацыянальным каларытам».

Крама з дзяржсімволікай у Магілёве.
Фота: belta.by

Акрамя тавараў з дзяржаўнай сімволікай у краме ёсць сувенірная і кніжная друкаваная прадукцыя.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў