На мяжы вялікія чэргі грузавых аўтамабіляў на выезд у Еўразвяз


Пры выездзе з Беларусі на мяжы з краінамі ЕЗ утварыліся вялікія чэргі грузавых аўтамабіляў. Некаторыя кіроўцы вымушаныя чакаць некалькі гадзінаў на мытны агляд, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Найбольшая чарга грузавікоў цяпер на беларуска-літоўскай мяжы. На памежным пераходзе Каменны Лог цяпер больш за 350 грузавікоў. Больш за 200 ціраў на памежным пераходзе Катлоўка. На памежных пераходах з Латвіяй таксама чэргі ў якіх стаяць і чакаюць на мытны агляд больш за дзве сотні грузавікоў. Больш за паўсотні машын сабраліся на беларуска-польскай мяжы.

Такія звесткі пра чэргі агучвае Дзяржпамежны камітэт на 16 гадзіну.

Размова
Ідэолагі разбураць заводы?
2021.01.19 21:20

СК belsat.eu

Стужка навінаў