Мастак Алесь Пушкін заснаваў у турме арт-супольнасць


Алеся Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 года. Мастака вінавацяць у тым, што адна з ягоных карцінаў, выстаўленая ў Цэнтры гарадскога жыцця ў Горадні, парушае артыкул 130 КК («Распальванне нацыянальнай, расавай ды іншай варожасці»). Пушкіну пагражае да 12 гадоў зняволення.

Ён прызнаны палітычным вязнем.

За кратамі Алесь Пушкін стварыў для беларускіх мастакоў арт-суполку «Турма». Каб стаць яе сябрам, трэба адпавядаць тром умовам:

  • адбыць зняволенне;
  • жыць альбо зрабіць свядомы выбар і вярнуцца з эміграцыі ў Беларусь;
  • размаўляць на беларускай мове.

У турме мастак не губляе часу і дасылае на волю шмат малюнкаў, у якіх распавядае пра свой побыт. У Instagram нават з’явілася адпаведная старонка з працамі мастака, якія ён дасылае з-за кратаў.

Малюнак Алеся Пушкіна пра ягонае затрыманне ў Палацы Ігната Булгака ў весцы Жылічы 30 сакавіка 2021 года.
Фота: art_supolka_turma / Instagram
Подпіс да малюнку ў Instagram: «29 сакавіка была Астатняя вячэра з рэстаўратарамі ў Жылічах, 30 – арышт, а ў ноч з 30 на 31 сакавіка 2021 Пушкін быў дастаўлены пад канвоем у аўтазаку праз усю Беларусь, праз Наваградак – а гэта блізу 380 км – у Гародню… Ехалі ўсю ноч, з 20:00 30-га па 08:00 31-га. 31 сакавіка ў 08:00 раніцы быў прыняты ў Гарадзенскую турму №1 Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС Беларусі».
Фота: art_supolka_turma / Instagram
Малюнак «Вясна ў турме» Алеся Пушкіна.
Фота: art_supolka_turma / Instagram
Артыкулы
Два дні з жыцця Алеся Пушкіна ў гарадзенскай турме. «На сняданак нам далі па адным фарбаваным у шалупінні яйку»
2021.04.29 13:33

АД, belsat.eu

Стужка навінаў