Урон ад уварвання расейскіх войскаў ва Украіну складзе не менш за трыльён долараў


Украінскія ўлады назвалі магчымыя страты ад уварвання Расеі – не менш за $ 1 трлн, распавёў падчас Усеўкраінскага тэлемарафону намеснік міністра эканомікі краіны Аляксандр Грыбан.

Аднак падлік стратаў Украіны ад вайны яшчэ вядзецца.

Гатэль «Украіна», пашкоджаны ў выніку абстрэлу. 09.04.2022, Чарнігаў, Украіна.
Фота: Белсат

«Гэта дакладна мільярды долараў, магчыма, нават да трыльёна долараў. Гэта страты інфраструктуры, медыцынскай інфраструктуры, адукацыйнай. Ёсць некалькі ўзроўняў – дзяржаўны, муніцыпальны, прыватны. Усе гэтыя страты каласальныя. Падлік канчатковы яшчэ вядзецца, але гэта не менш за трыльён долараў. І ў нас сапраўды будзе вельмі шмат працы ў аднаўленні», – паведаміў Грыбан.

У сярэдзіне сакавіка прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў, што паводле папярэдніх падлікаў на аднаўленне краіны трэба больш за $ 500 млрд.

Так, напрыклад, для адбудовы Чарнігава спатрэбіцца не менш за чатыры гады, заявіў гарадскі галава Уладзіслаў Атрашэнка. «Гэта аптымістычная лічба, якая прадугледжвае, што працы будуць праходзіць хутка і пры належным фінансаванні. Прыкладна год зойме праектаванне, а ўласна аднаўленне і забудова разбураных кварталаў – тры гады», – сказаў ён.

Фота
«Людзі гарэлі жывымі». Як цяпер выглядае Чарнігаў?
2022.04.10 14:08

АД belsat.eu

Стужка навінаў