Расейцы абстралялі ракетамі горад Дняпро. Аэрапорт цалкам разбураны


Расейскія вайскоўцы днём 10 красавіка абстралялі ракетамі горад Дняпро і Днепрапятроўскую вобласць, паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной рады Мікалай Лукашук.

Тры ракетныя ўдары прыляцелі на тэрыторыю аэрапорту ў абласным цэнтры. Разбураная таксама інфраструктура побач з аэрадромам. Пацярпелі 6 працаўнікоў службы надзвычайных сітуацыяў, яны цяпер у шпіталях. Падраздзяленне ратаўнікоў трапіла пад варожы ракетны абстрэл, калі разбірала завалы на месцы ранішняй атакі. Адна дзяўчына цяжкапараненая, яе аперуюць.

Аэрапорт у горадзе Дняпро.
Фота: censor.net

«Паўторны напад на аэрапорт у Дняпры. Ад яго ўжо не засталося жывога месца. Разбураны і сам аэрапорт, і інфраструктура побач. А ракеты ляцяць і ляцяць. Колькасць пацярпелых высвятляем», – паведаміў Валянцін Рэзнічэнка, кіраўнік Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі.

Акрамя таго, у Навапаўлаўцы загінуў адзін мірны жыхар – узяў у рукі касетны боепрыпас. Таксама ў Званэцкім трапілі ракетай у інфраструктурны аб’ект, цяпер там працуюць ратаўнікі. Звесткі пра разбурэнні і колькасць ахвяраў удакладняюцца.

Hавiны
Арэстовіч: У Расеі шукаюць змову ў ФСБ ці Мінабароны, каб апраўдаць правал ва Украіне
2022.04.10 14:30

АД belsat.eu

Стужка навінаў