Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца на касмадроме «Васточны», дзе правядуць перамовы і супольную прэс-канферэнцыю


Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка сустрэнуцца на касмадроме «Васточны» 12 красавіка, у Дзень касманаўтыкі, паведамляе прэс-служба расейскага прэзідэнта.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.
Фота: presedent.gov.pl

Паведамляецца, што ў Дзень касманаўтыкі Лукашэнка і Пуцін разам прыляцяць на касмадром «Васточны», паглядзяць, як працягваецца будаўніцтва касмадрому, і ўзнагародзяць касманаўтаў.

Пасля гэтага яны плануюць правесці супольную прэсавую канферэнцыю. Акрамя таго Пуцін плануе правесці нараду аб развіцці Арктыкі.

Hавiны
Арэстовіч: У Расеі шукаюць змову ў ФСБ ці Мінабароны, каб апраўдаць правал ва Украіне
2022.04.10 14:30

АД belsat.eu

Стужка навінаў