Павел Латушка ўзяў удзел у акцыі ўшанавання памяці ахвяраў Бухэнвальду і Доры замест беларускай дэлегацыі


У Нямеччыне 10 красавіка адбыўся шэраг падзеяў, прысвечаных ушанаванню памяці вязняў канцлагераў Бухэнвальд і Дора. У якасці прадстаўніка Беларусі быў запрошаны Павел Латушка.

Ён атрымаў запрашэнне ад Нямецкага фонду памяці.

Павел Латушка ўзяў удзел у акцыі ўшанавання памяці ахвяраў Бухэнвальду і Доры 10 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Кіраўнік НАУ разам з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Украіны і Расеі зачытаў клятву ў памяць пра загінулых вязняў канцлагеру ў 77-ю гадавіну яго вызвалення.

Фота: Белсат
Фота: Белсат

Сёлета афіцыйныя дэлегацыі Расеі і Беларусі папрасілі не прыязджаць на памятныя падзеі, прысвечаныя вызваленню канцлагераў Бухэнвальд і Дора. Прычынаю стала гібель украінскага вязня Бухэнвальду, 96-гадовага Барыса Раманчанкі, які загінуў у выніку абстрэлу Харкава расейскімі войскамі 21 сакавіка. Ён быў віцэ-прэзідэнтам Міжнароднага камітэту Бухэнвальду – Доры.

Hавiны
Дэлегацыі Беларусі і Расеі папрасілі не прыязджаць на цырымонію да гадавіны вызвалення Бухэнвальду
2022.03.30 14:33

АД belsat.eu

Стужка навінаў