Макей: «Узмацненне жорсткасці санкцый прывядзе да таго, што грамадзянская супольнасць перастане існаваць»


Міністр замежных справаў Уладзімір Макей даў зразумець, што ўзмацненне санкцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі прывядзе да новай хвалі рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасці Беларусі.

«Любое далейшае ўзмацненне жорсткасці санкцый прывядзе да таго, што грамадзянская супольнасць перастане існаваць. І гэта будзе, я лічу, абсалютна абгрунтавана ў дадзенай сітуацыі. У маім разуменні тыя асобы, якія заклікаюць зараз да санкцыяў, здзяйсняюць злачынства супраць свайго народу. Я лічу, што менавіта так гэта трэба расцэньваць», – заявіў Макей на тэлеканале «Беларусь 1».

Міністр лічыць, што санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашенкі контпрадуктыўны і нават негуманны.

«Адпаведныя асобы, якія ўцяклі на Захад, прапануюць падобнага роду дзеянні ў надзеі, што стане дрэнна жыць, не будуць выплачваць зарплаты і народ выйдзе на вуліцы і змяце гэты «ненавісны рэжым». Ну а што далей? Што застанецца пасля таго, як такая гіпатэтычная рэвалюцыя адбудзецца? Застануцца руіны, з якіх Беларусь, хутчэй за ўсё, ужо не паўстане», – заявіў Макей.

Аб’ектыў
Сын кіраўніка МЗС пайшоў супраць бацькі і ўсёй сістэмы
2021.03.27 22:13

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў