У Дудутках распачаўся новы сезон гістарычнага праекту «Легендарныя эпохі»

Сёння ў Дудутках у межах новага сезону праекту «Легендарныя эпохі» прайшла відовішчная рэканструкцыя падзеяў Сярэднявечча, у якой былі паказаны рыцарскія турніры, майстар-класы па сярэднявечных танцах пад жывую музыку.

«Легендарныя эпохі» – гэта праект, які ў інтэрактыўным фармаце распавядае пра самыя яскравыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі.

Рэканструкцыя выгляду рыцара 14 стагоддзя. Дудуткі, Беларусь. 10 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат
Адкрыццё новага сезона праекта «Легендарныя эпохі», які ў інтэрактыўным фармаце распавядае пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Дудуткі, Беларусь. 10 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

«Праект пачынае расказваць нашу гісторыю ад ранняга Сярэднявечча, Полацкага княства. Праект стартануў у мінулым годзе, і апошняе мерапрыемства было прысвечана Першай сусветнай вайне, – кажа арганізатар «Легендарных эпох» Аляксандр Рак. – Кожную суботу будуць розныя эпохі. Сёння мы распавядаем пра рыцараў Сярэднявечча і Грунвальдскую бітву. Гэта наша гісторыя, і мы павінны ведаць сваю мінуўшчыну».

Адкрыццё новага сезона праекта «Легендарныя эпохі», які ў інтэрактыўным фармаце распавядае пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Дудуткі, Беларусь. 10 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат
Адкрыццё новага сезона праекта «Легендарныя эпохі», які ў інтэрактыўным фармаце распавядае пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Дудуткі, Беларусь. 10 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

Удзельнікі праекта – людзі, якія шмат гадоў займаюцца гістарычнай рэканструкцыяй, хтосьці нават 25 гадоў. Яны паказваюць, як рыцары апраналіся і як ваявалі, а ў перапынках паміж баямі вядоўца Максім Абрамчук дае гістарычныя факты.

Адкрыццё новага сезона праекта «Легендарныя эпохі», які ў інтэрактыўным фармаце распавядае пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Дудуткі, Беларусь. 10 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

«З кожным днём беларусы хочуць ведаць сваю гісторыю ўсё болей і болей. Імпрэза, якую мы ладзім, таксама дапамагае атрымліваць гэтыя веды, – кажа Максім. – Звычайны чалавек думае, што наша гісторыя была вельмі павольнай, але гэта не так. Мы ўжо больш за 1000 год з’яўляемся часткай еўрапейскай гісторыі. Вялікае Княства Літоўскае было краінай, якая вяла войны. І нашы рыцары змагаліся не толькі ў межах ВКЛ, абараняючы свае межы, але і рабілі паходы на суседнія землі і дзяржавы.

Гэта нармальна, што ў Сярэднявеччы мужчыны бралі ў рукі зброю. І зараз у нас дужа багатых людзей, якія займаюцца вайскова-гістарычнай рэканструкцыяй і паказваюць, што беларусы – гэта не выключна людзі ў саламяным капелюшы, але і рыцары, шляхта».

Рэканструкцыя сярэднявеччых танцаў. Дудуткі, Беларусь. 10 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат
Рэканструкцыя сярэднявеччых танцаў. Дудуткі, Беларусь. 10 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

Праграмы ў межах праекту «Легендарныя эпохі» будуць праходзіць кожную суботу з 12:00 да 17:00. Але ў наступную суботу – 17 красавіка – будзе перапынак. Праз тыдзень – 24 красавіка – праект «Легендарныя эпохі» пакажа эпоху ранняга Сярэднявечча, эпоху вікінгаў.

Адкрыццё новага сезона праекта «Легендарныя эпохі», які ў інтэрактыўным фармаце распавядае пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Дудуткі, Беларусь. 10 красавіка 2021 года. Фота: ТК / Белсат

Адкрыццё новага сезона праекта «Легендарныя эпохі», які ў інтэрактыўным фармаце распавядае пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Дудуткі, Беларусь. 10 красавіка 2021. Фота: ТК / Белсат
Адкрыццё новага сезона праекта «Легендарныя эпохі», які ў інтэрактыўным фармаце распавядае пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Дудуткі, Беларусь. 10 красавіка 2021 года. Фота: ТК / Белсат
Адкрыццё новага сезона праекта «Легендарныя эпохі», які ў інтэрактыўным фармаце распавядае пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Дудуткі, Беларусь. 10 красавіка 2021 года. Фота: ТК / Белсат
Адкрыццё новага сезона праекта «Легендарныя эпохі», які ў інтэрактыўным фармаце распавядае пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Дудуткі, Беларусь. 10 красавіка 2021 года. Фота: ТК / Белсат
Адкрыццё новага сезона праекта «Легендарныя эпохі», які ў інтэрактыўным фармаце распавядае пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Дудуткі, Беларусь. 10 красавіка 2021 года. Фота: ТК / Белсат
Адкрыццё новага сезона праекта «Легендарныя эпохі», які ў інтэрактыўным фармаце распавядае пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Дудуткі, Беларусь. 10 красавіка 2021 года. Фота: ТК / Белсат
Адкрыццё новага сезона праекта «Легендарныя эпохі», які ў інтэрактыўным фармаце распавядае пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Дудуткі, Беларусь. 10 красавіка 2021 года. Фота: ТК / Белсат
Адкрыццё новага сезона праекта «Легендарныя эпохі», які ў інтэрактыўным фармаце распавядае пра самыя цікавыя эпохі, падзеі і людзей Беларусі. Дудуткі, Беларусь. 10 красавіка 2021 года. Фота: ТК / Белсат

ТК belsat.eu

Стужка навінаў