Праз пагаршэнне эканамічнай сітуацыі продажы новых аўтамабіляў у Беларусі абваліліся на 43,5%


Паводле Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА) за першы квартал 2021 года аўтадылеры прадалі 9057 новых аўто. Год таму гэты паказнік перавышаў 16 тысяч, піша belretail.by.

Такім чынам, продажы абваліліся на 43,5%. За ўвесь мінулы год было прададзена 52 768 аўтамабіляў. У параўнанні з 2019 годам гэта -18,2%.

Такая дынаміка першага квартала шмат у чым абумоўлена ўсплёскам продажаў у сакавіку 2020 года, калі ў перыяд дэвальвацыі рубля беларусы скупілі ўсе складскія запасы дылераў.

Падзенне продажаў пачалося з красавіка 2020 года. Асноўнымі прычынамі гэтага трэнду эксперты называюць зніжэнне даходаў насельніцтва, змены пакупніцкіх прыярытэтаў і згортванне аўтакрэдытавання. У 2021 годзе эканамічныя настроі беларусаў не палепшыліся.

Hавiны
Нацбанк распавёў пра інфляцыйныя чаканні беларусаў
2021.04.04 11:25

Эксперты мяркуюць, што, хутчэй за ўсё, падзенне рынку новых аўтамабіляў сёлета працягнецца. Магчыма, некаторыя дылеры спыняць працу, паколькі продажы аўтамабіляў застануцца на нулявым узроўні. Напрыклад, за першы квартал у Беларусі ніводнай машыны не прадалі такія маркі, як «Шэўрале-Ніва», Mitsubishi, MINI, Maserati і Ford.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў