Міністэрства працы распавяло аб найбольш запатрабаваных прафесіях


Вадзіцелі аўтамабільнага транспарту арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскай вобласці.
Фота: Белсат

У агульнарэспубліканскім банку вакансій заяўлена больш за 76 тыс. вольных працоўных месцаў, з іх каля 62 працэнтаў – па рабочых прафесіях, паведамляе Мінпрацы.

Найбольшая колькасць вакансій (на поўны працоўны дзень) заяўлена арганізацыямі наступных відаў эканамічнай дзейнасці:

У прамысловасці найбольш запатрабаваныя: швачка (1,3 тыс. вакансій), слесар-рамонтнік (479 вакансій), электраманцёр па рамонце і абслугоўванню электраабсталявання (447 вакансій), слесар механазборачных работ (411 вакансій), кіроўца аўтамабіля (319 вакансій)

У сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі часцей за астатніх шукаюць на працу трактарыстаў-машыністаў сельскагаспадарчай вытворчасці (1,5 тыс. вакансій), аператараў машыннага даення (901 вакансія), кіроўцаў аўтамабіля (729 вакансій), жывёлаводаў (672 вакансіі), ветэрынарных лекараў (445 вакансій)

Для аховы здароўя і сацыяльных паслуг найбольш запатрабаваныя: медычная сястра (2,4 тыс. вакансій), урач-спецыяліст (2,3 тыс. вакансій), санітар(ка) (1,2 тыс. вакансій), фельчар-лабарант (364 вакансіі), фельчар (260 вакансій)

У будаўніцтве нястача муляроў (557 вакансій), тынкоўшчыкаў (535 вакансій), цясляроў (327 вакансій), маляроў (317 вакансій), мантажнікаў будаўнічых канструкцый (299 вакансій)

Для аптовага і рознічнага гандлю найбольш запатрабаваныя: прадавец (1,4 тыс. вакансій), кантралёр-касір (803 вакансіі), грузчык (405 вакансій), кухар (276 вакансій), кіроўца аўтамабіля (153 вакансіі).

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў