Беларускі суддзя занёс ліст з просьбай аб справядлівасці дэпутаткі Бундэстага ў міліцыю


Суддзя Максім Трусевіч і дэпутатка Табеа Роснэр.
Фота: тг-канал “Вясна”

Дэпутатка Бундэстага Германіі Табеа Роснэр звярнулася да суддзі Максіма Трусевіча, які вядзе працэс палітвязня Аляксея Караткова, каб той правёў «справядлівы судовы працэс з захаваннем законнасці»:

«Паважаны спадар Максім Леанідавіч Трусевіч, Паважаны суд! Я б хацела звярнуцца да вас з заклікам правесці справядлівы судовы працэс з захаваннем законнасці. Імкненне да дэмакратыі ніякім чынам не павінна карацца», – заявіла Роснэр.

Як стала вядома, Максім Трусевіч накіраваў яе ліст у міліцыю, бо нібыта ён мае прыкметы ўмяшальніцтва ў працу суда, паведамляе «Вясна».

Максім Трусевіч – «рэкардсмен» па вынесеных прысудах у дачыненні да адміністрацыйна затрыманых па палітычных матывах. Па дадзеных на снежань 2020, ён за 4 месяцы асудзіў больш за 100 чалавек, якія агулам адсядзелі больш за 1570 сутак арышту.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў