За 5 дзён – больш за 3,5 тыс. тонаў гуманітарнай дапамогі. Як Украіну падтрымлівае Еўропа


Фота: СГ / Белсат

З пачатку вайны Расеі супраць Украіны ў краіне пачалі працаваць гуманітарныя штабы і каардынацыйныя цэнтры, якія дапамагаюць перасяленцам і вайскоўцам. Адна з такіх пляцовак, што прымае гуманітарныя грузы з краінаў Еўразвязу, дзеіць у Закарпацці. Адкуль дапамогу дастаўляць да найбольш пацярпелых рэгіёнаў Украіны. Belsat.eu папрасіў украінскага фатографа Сяргея Гудака паказаць, як працуе хаб.

Прыярытэтныя рэчы, якія прымаюць, – медыкаменты, сродкі гігіены, харчы працяглага тэрміну захоўвання, адзенне, вада ў бутэльках, дзіцячыя прадукты, спальныя мяшкі і матрацы.
Фота: СГ / Белсат
Сам хаб месціцца на базе заводу «Єврокар» (афіцыйны вытворца аўтамабіляў маркі «Škoda») у Саламонаве на Закарпацці. Гэты завод лічыцца адным з найбуйнейшых вытворцаў легкавых аўтамабіляў ва Украіне.
Фота: СГ / Белсат
Як адзначылі ў Міністэрстве інфраструктуры Украіны, гуманітарная дапамога, што прыбывае, будзе дастаўляцца ў найбольш пацярпелыя рэгіёны і буйныя гарады краіны – Кіеў, Харкаў, Дняпро, Адэсу.
Фота: СГ / Белсат
Лакацыя пляцоўкі дазваляе атрымліваць і адпраўляць грузы чыгункаю, бо мае пад’езд двух тыпаў рэек – еўрапейскага ўзору (1435 мм) і ўкраінскага (1520 мм). Таксама недалёка мяжа са Славаччынай і Вугоршчынаю.
Фота: СГ / Белсат
Першы гуманітарны груз чыгункаю з хабу ўжо выправіўся ў Харкаў.
Фота: СГ / Белсат
Паводле інфармацыі міністра інфраструктуры Украіны Аляксандра Кубракова, толькі за першы тыдзень сакавіка Украінская чыгунка перавезла 8882 тоны гуманітарных грузаў. З іх больш за 470 тонаў – на Харкаўшчыну, 230 тонаў – у рэгіён Данецку, 2450 тонаў – на Кіеўшчыну.
Фота: СГ / Белсат
Што датычыць хабу, то за першыя пяць дзён працы ён прыняў больш за 3,5 тысячы тонаў гуманітарнай дапамогі. На гэты момант лічба павялічылася.
Фота: СГ / Белсат
Міністэрства інфраструктуры Украіны просіць дастаўляць грузы цэлымі ўпакоўкамі, пажадана на паддонах. Гэта значна аблегчыць працу хабу.
Фота: СГ / Белсат
Фота: СГ / Белсат

У ноч на 24 лютага Уладзімір Пуцін абвясціў пачатак вайны (у Расеі яе называюць «спецыяльнаю ваеннай аперацыяй») з мэтаю «дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі» Украіны.

Аналітыка
Слоўнік Пуціна. Якімі словамі Крэмль тлумачыць вайну з Украінай і што за гэтым стаіць
2022.03.07 18:53

27 лютага Украіна афіцыйна накіравала позву супраць Расеі ў Міжнародны суд ААН. У ім Кіеў просіць прыцягнуць Расею да адказнасці ў тым ліку за скажэнне панятку «генацыд» для апраўдання агрэсіі супраць Украіны.

З пачатку ўварвання расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны, паводле звестак Упраўлення вярхоўнага камісара ААН у справе правоў чалавека, у краіне загінулі 516 мірных жыхароў, 908 атрымалі раненні.

Рэпартаж
Стаць валанцёрам. Як журналіст «Белсату» дапамагаў уцекачам на «Варшаве Цэнтральнай»
2022.03.10 20:29

Саша Альтэр, belsat.eu

Стужка навінаў