У Беларусі – сем новых палітвязняў


Праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі вязнямі яшчэ сямёра асобаў, якіх асудзілі за абразу Лукашэнкі, міліцыянтаў, суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў.

Праваабаронцы ў Беларусі прызналі палітвязнямі Аляксандра Гуліду, Уладзіміра Сільвановіча, Канстанціна Прусава, Яўгена Банцэвіча, Уладзіміра Матвейчыка, Яўгена Віславуха, Аляксандра Базарава. Іх арыштавалі ды асудзілі за тое, што нібыта абразілі Лукашэнку, суддзяў, або міліцыянтаў ці зняважылі дзяржаўныя сімвалы.

Праваабарончая супольнасць заклікае ўлады краіны спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны і неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў.

На 10 сакавіка ў Беларусі палітычнымі вязнямі прызналі 1089 асобаў.

Артыкулы
«Ён хацеў быць – як Кастусь Каліноўскі». Маці анархіста Мікіты Емяльянава пра сына і ягоную галадоўку за кратамі
2022.02.23 15:59

ВЦ belsat.eu

Стужка навінаў