У Беларусі абваліўся курс расейскага рубля, некаторыя банкі перасталі яго прымаць


Некаторыя банкі ў Беларусі адмаўляюцца мяняць расейскія рублі на беларускія або на іншую валюту, а ў некаторых курс абваліўся нават да 1 беларускага рубля за 100 расейскіх, паведамляе рэсурс autoparus.by.

Расейскія рублі.
Фота: Фотобанк Moscow-Live / Flickr

Пасля расейскага ўварвання ва Украіну і ўвядзення Захадам санкцыяў, расейскі рубель стаў імкліва здаваць пазіцыі не толькі на ўнутраным рынку, але і ў Беларусі. Банкі нашай краіны выстаўляюць курс на расейскую валюту ў межах 1 беларускага рубля за 100 расейскіх рублёў. У некаторых пунктах абмену валютаў наагул спынілі набыццё расейскіх грошай.

Абумоўлена гэта не толькі рэзкім падзеннем курсаў расейскай валюты, колькі і забаронай у Расеі продажу валюты. Такім чынам беларускія банкі бароняць уласныя валютныя зберажэнні перад магчымасцю таго, што расейцы масава накіруюцца ў Беларусь, каб набыць замежную валюту.

Hавiны
Долар і еўра абнавілі гістарычныя максімумы ў Беларусі ды Расеі
2022.03.10 13:39

ВЦ belsat.eu

Стужка навінаў