«Спакойна не будзе». Лукашэнка даручыў не дапусціць удару ў спіну расейскім войскам


Аляксандр Лукашэнка 10 сакавіка на нарадзе з кіраўніцтвам Міністэрства абароны заявіў, «што ў бліжэйшай і сярэднетэрміновай перспектыве пагрозы ваеннай бяспекі нашай краіне будуць на ўзроўні высокага абвастрэння».

Нарада ў Аляксандра Лукашэнкі 10 сакавіка.
Фота: прэс-служба Лукашэнкі

«Спакойна не будзе», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

У сувязі з гэтым ён даручыў узмацніць ахову дзяржаўнай мяжы, каб не дапусціць удару ў спіну расейскім войскам:

«Каб яны не змаглі перарэзаць шляхоў забеспячэння арміі Расейскай Федэрацыі. Каб яны не змаглі зайсці ў тыл і нанесці з тылу ўдар па людзях з Расеі».

Ён таксама распавёў, што пасля размовы з Уладзімірам Пуціным даручыў беларускім адмыслоўцам забяспечыць энергазабеспячэнне Чарнобыльскай АЭС, якая цяпер пад кантролем расейскіх вайскоўцаў.

Hавiны
Затрымалі жыхароў Мазыра, якія хацелі знішчыць расейскую вайсковую тэхніку
2022.03.10 10:25

ПС belsat.eu

Стужка навінаў