Падлетку прысудзілі «хімію» за каментар у сацсетках


У судзе Барысаўскага раёну асудзілі 17-гадовага падлетка за каментары ў сацсетках. Фёдара Зуёнка абвінавацілі і прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), паведамляюць праваабаронцы.

17-гадовага падлетка з Барысава Фёдара Зуёнка абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Падставай для крымінальнай справы стала тое, што хлопец Telegram-канале «Борисов-97%» пакінуў каментары з заклікамі, якія ў тым ліку «мелі гвалтоўны чыннік». Следчыя ў каментарах пабачылі заклік забіць Лукашэнку, «узяць» мясцовы выканкам, а таксама палічылі агрэсіяй тое, што ў сваіх допісах Фёдар пакінуў малюнак «Кактэйля Молатава».

Суддзя Дзмітрый Крывела прызнаў Фёдара Зуёнка вінаватым і прысудзіў хлопцу 1,5 гады «хатняй хіміі». Менавіта такое пакаранне патрабавала дзяржабвінаваўца Таццяна Якубовіч.

Hавiны
У Беларусі – сем новых палітвязняў
2022.03.10 16:06

ВЦ belsat.eu

Стужка навінаў