У Польшчы паабяцалі адказаць на высылку свайго консула з Беларусі


Улады Польшчы лічаць беспадстаўнымі дзеянні беларускага МЗС, які прапанаваў польскаму консулу пакінуць краіну ў сувязі з грубым парушэннем Венскай канвенцыі. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных справаў краіны Марцін Пшыдач у эфіры Польскага радыё.

«Мы лічым рашэнне ўладаў Беларусі цалкам беспадстаўным і незразумелым. Польшча хутка і адэкватна адкажа на гэтае неабгрунтаванае рашэнне», – сказаў Пшыдач.

Нагадаем, што ўчора, 9 сакавіка, у МЗС Беларусі выклікалі часовага паверанага ў справах Польшчы ў Беларусі Марціна Вайцяхоўскага. Яму заявілі пратэст у сувязі з удзелам польскага консула ў Берасці Ежы Цімафеюка ў імпрэзе, прысвечанай Дню «выклятых жаўнераў».

Удзелам у гэтай імпрэзе Ежы Цімафеюк нібыта парушыў Венскую канвенцыю пра консульскія зносіны. У сувязі з гэтым яму прапанавалі пакінуць тэрыторыю Беларусі.

Hавiны
МЗС Беларусі прапанавала польскаму консулу ў Берасці з’ехаць з краіны
2021.03.09 20:06

АД, belsat.eu

Стужка навінаў