У Берасці дзевяці чалавекам вынеслі прысуд за падзеі 10 жніўня. Сярод іх – двое няпоўнагадовых


10 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёну Берасця ў справе аб масавых беспарадках суддзя Вера Філонік вынесла прысуд. Суддзя палічыла, што віна ўсіх абвінавачаных даказаная і дала такія ж тэрміны, якія запытала пракуратура. Цалкам віну не прызнаў ніхто.

Асуджаныя за падзеі 10 жніўня ў Берасці.
Фота: belsat.eu

Дзевяць чалавек асудзілі за падзеі 10 жніўня паводле ч. 2 арт. 293 КК («Удзел у масавых беспарадках»). У выніку абвінавачаныя атрымалі такія прысуды:

  • Цімур Рызапур – 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Ілля Мігно – 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Ягор і Віталь Пракапчукі – 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму кожнаму;
  • Аляксандр Драздоў – 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Сяргей Салоха – 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Сяргей Крыўчэня – 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Сяргей Гацкевіч (няпоўнагадовы) – 3 гады выхаваўчай калоніі;
  • Дзяніс Хазей (няпоўнагадовы) – 3 гады выхаваўчай калоніі.

На агучванне прысуду не пусцілі журналістаў і праваабаронцаў. Больш за 20 чалавек не змясціліся ў залу.

На агучванні прысуду за падзеі 10 жніўня ў Берасці.
Фота: belsat.eu

Паводле абвінавачання, 10 жніўня 2020 года падчас несанкцыянаванага масавага мерапрыемства ў цэнтры Берасця – на вуліцах Савецкай і Нафтавай, бульварах Шаўчэнкі і Касманаўтаў, праспекце Машэрава – «груба парушылі грамадскі парадак і здзейснілі пагромы.

У выніку беспарадкаў адзін супрацоўнік міліцыі атрымаў лёгкае цялеснае пашкоджанне: дзве раны ў вобласці першага пальца правай рукі. У аднаго супрацоўніка сарвалі рацыю і адарвалі пагоны. Яшчэ 25 чалавек, паводле следства, атрымалі «пабоі».

Hавiны
У Берасці 9 удзельнікам жнівеньскіх акцыяў пагражае да 4,5 гадоў калоніі
2021.03.03 08:45

АД, belsat.eu

Стужка навінаў