Прэзідэнт Міжнароднага Чырвонага Крыжа адказаў на адкрыты ліст пісьменніка Сашы Філіпенкі


Пісьменнік Саша Філіпенка атрымаў адказ на апублікаваны раней у буйной швейцарскай нямецкамоўнай газеце Neue Zürcher Zeitung адкрыты ліст да прэзідэнта Міжнароднага Чырвонага Крыжа Пэтэра Маўрэра.

У лісце Саша Філіпенка звярнуўся з заклікам спыніць катаванні ў беларускіх турмах, спыніць нарэшце зносіны і супрацу з несумленнымі палітыкамі і пачуць галасы простых людзей, якія заклікаюць аб дапамозе.

Hавiны
Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка апублікаваў зварот да прэзідэнта Чырвонага Крыжа
2021.02.14 20:08

Пра адказ Пэтэра Маўрэра Саша Філіпенка распавёў на сваёй старонцы ў Facebook:

«Мне нарэшце адказаў Прэзідэнт Міжнароднага Чырвонага Крыжа. У эфіры швейцарскага радыё Пэтэр Маўрэр з усмешкаю заявіў, што не хоча лаяцца з пісьменнікам, творчасць якога шануе. На гэтым можна было б спыніцца і адправіцца інспектаваць беларускія турмы, але Пэтэр Маўрэр чарговы раз заявіў, што нікудышанькі не паедзе.

Прэзідэнт МКЧК спаслаўся на адсутнасць мандату, які дазволіў бы яму і ягоным калегам увайсці ў беларускія турмы. Увогуле, пакуль не пачнецца поўнамаштабная вайна – ён бяссільны. У мірны час Чырвоны Крыж здольны толькі ўдзельнічаць у фальсіфікацыі выбараў у Беларусі, але гэтага Пэтэр Маўрэр у эфіры швейцарскага радыё чамусьці не сказаў».

Hавiны
Пісьменнік Саша Філіпенка: «Рэжым Лукашэнкі проста не адпавядае часу»
2020.08.05 11:12

АД, belsat.eu

 

Стужка навінаў