Новым амбасадарам Расеі ў Беларусі будзе Яўген Лук'янаў


Камітэт Дзярждумы ў справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі ў сераду зацвердзіў кандыдатуру Яўгена Лук’янава на пасаду пасла РФ у Беларусі. Лукʼянаў павінен змяніць на гэтай пасадзе Дзмітрыя Мезенцава, паведамляе Інтэрфакс.

Яўген Лук’янаў.
Фота: Baltnews

Апошнія чатыры гады Лукʼянаў узначальваў расейскую дыпламатычную місію ў Латвіі.

Гэта ўжо трэці раз за апошнія тры гады, калі Масква мяняе пасла ў Менску.

Каментуючы змену пасла, намеснік кіраўніка МЗС Расеі Андрэй Рудэнка сказаў, што адпаведнае рашэнне прымае прэзідэнт:

«У кожнага пасла ёсць свой тэрмін, які вызначае прэзідэнт. Значыць, прэзідэнт вырашыў такім чынам», – сказаў Рудэнка.

Афіцыйна Лукʼянаў стане амбасадарам толькі пасля ўказу Уладзіміра Пуціна.

Hавiны
Расея прызначыць новага кіраўніка сваёй амбасады ў Беларусі
2021.02.24 10:13

АД, belsat.eu

Стужка навінаў