Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова сталі лаўрэаткамі прэміі імя Дар’юша Фікуса


Журналісткі «Белсату» Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева сталі лаўрэаткамі адмысловай узнагароды імя Дар’юша Фікуса за журналісцкую дзейнасць «ва ўмовах, якія патрабуюць вялізарнай асабістай адвагі».

Прэмія была заснаваная ў 1997 годзе рэдакцыяй газеты Rzeczpospolita ў гадавіну смерці Дар’юша Фікуса – вядомага польскага журналіста, рэдактара і выдаўца. З 2011 года прэмію ўручае Press Club Polska.

Як паведамляецца на сайце Press Club Polska, Дарʼя і Кацярына адзначаныя адмысловай узнагародаю «за іхную стойкую журналісцкую дзейнасць ва ўмовах, якія патрабуюць вялізарнай асабістай адвагі».

«Адмысловая ўзнагарода – знак салідарнасці з усімі журналістамі Беларусі, якія трапілі пад рэпрэсіі з боку ўладаў», – адзначаецца ў заяве.

Журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова былі затрыманыя 15 лістапада 2020 года за стрым з жорсткага разгону падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэння сілавікамі народнага мемарыялу. Кацярыне і Дар’і выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») КК. Праваабаронцы прызналі журналістак палітвязнямі. 18 лютага 2021 года суд Фрунзенскага раёну Менску пакараў Кацярыну і Дар’ю 2 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі. Нашыя каляжанкі не прызналі сваёй віны і лічаць пераслед помстаю спецслужбаў за прафесійную дзейнасць.

Hавiны
Адвакаты Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай абскардзілі вырак журналісткам
2021.03.01 11:34

Вырак Кацярыне і Дарʼі меў вялікі рэзананс як у Беларусі, так і на міжнародным узроўні. Палітычна матываваны пераслед нашых каляжанак асудзілі журналісты, палітыкі, грамадскія дзеячы, дыпламаты і лідары дэмакратычных краінаў.

Аб’ектыў
«Самая вялікая ганьба, якую можа сабе дазволіць дзяржава – пераслед журналістаў». Рэакцыя на прысуд Андрэевай і Чульцовай
2021.02.18 22:07

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў