Гамельчанку, якая адбывае 90 содняў адміністратыўнага арышту, зноў судзілі


Улады працягваюць пераследаваць жыхарку Гомля Анастасію Перавошчыкаву за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

Паводле інфармацыі belsat.eu, Анастасію Перавошчыкаву, якая адбывае ўжо 90 содняў адміністратыўнага арышту за ўдзел у мірных пратэстах, зноўку тайна асудзілі. Яна прабудзе ў ізалятары да 9 траўня. Пра гэта ў сваім лісце маці паведаміла сама Наста.

Усе пратаколы на дзяўчыну склаў падпалкоўнік АУСу Навабеліцкага раёну Кротаў.

Hавiны
Праваабаронцы паінфармавалі спецдакладчыкаў ААН пра 90-содневы арышт гамяльчанкі
2021.03.07 11:46

Пра абуральную сітуацыю з пераследам Перавошчыкавай праваабаронцы раней паінфармавалі спецыяльных дакладчыкаў ААН. Пераслед дзяўчыны пачаўся пры канцы студзеня 2021 года, калі ў ейным тэлефоне знайшлі ў асабістым ліставанні здымак з бел-чырвона-белым сцягам. Тады суд пакараў дзяўчыну арыштам на 15 содняў, аднак гэтым усё не скончылася. Пасля гэтага Анастасію судзілі не менш за шэсць разоў, а агульная колькасць прызначаных содняў арышту дасягнула 90. Таксама паводле месца жыхарства дзяўчыны і ў доме ейнага дзядулі былі праведзеныя ператрусы, у выніку якіх канфіскаваная ўся тэхніка.

Са словаў маці Анастасіі, пераслед ейнай дачкі пачаўся праз тое, што яна распрацавала макет сцяга Навабеліцкага раёну Гомля. Таксама дзяўчыну вінавацяць ва ўдзеле не менш як у дзесяці мірных акцыях пратэсту.

Ганна Кавальчук, belsat.eu

Стужка навінаў