Берасцейская пракуратура распачала справу за «гераізацыю ваенных злачынцаў»

Пракурор Берасця завёў крымінальную справу за «наўмысныя дзеянні», скіраваныя на распальванне варожасці паводле прыкметы нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасці і «рэабілітацыі нацызму» (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу).

Генеральная пракуратура сцвярджае, што 28 лютага ў памяшканні, арандаваным «Форумам польскіх лякальных ініцыятываў» і «Польскай школай», з удзелам непаўналетніх і моладзі было праведзенае «незаконнае масавае мерапрыемства».

«Адзетыя ў нацыянальную форму польскай скаўцкай арганізацыі, маладыя людзі выконвалі песні, чыталі вершы ў славу ваенных злачынцаў, у тым ліку Рамуальда Райса, вядомага на мянушку «Буры», – адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Крымінальную справу будзе расследаваць УСК па Берасцейшчыне.

Таксама пракуратура Берасцейскай вобласці ўнесла ў аблвыканкам прадстаўленне і запатрабавала ўзмацніць кантроль за дзейнасцю арганізацыяў, якія аказваюць культурна-адукацыйныя паслугі.

Раней Міністэрства замежных справаў Беларусі заявіла пратэст у сувязі з удзелам польскага консула ў Берасці Ежы Цімафеюка ў імпрэзе, прысвечанай Дню «выклятых жаўнераў». У выніку консулу прапанавалі пакінуць тэрыторыю Беларусі. У адказ 10 сакавіка Польшча прызнала персонаю нон грата дыпламата беларускай амбасады ў Варшаве.

Адпусцілі толькі тых, хто ўмеў перажагнацца па-каталіцку. На Падляшшы ўшанавалі памяць ахвяраў «Бурага»

«Выклятымі жаўнерамі» ў Польшчы называюць жаўнераў антыкамуністычнага падполля ў паваенныя гады. Рамуальд Райс быў адным з іх. У 1946 годзе антыкамуністычны атрад Рамуальда Райса «Бурага» на Беласточчыне спаліў пяць населеных беларусамі вёсак і забіў паводле этнічнай прыкметы мінімум 79 праваслаўных беларусаў, уключна з малымі дзецьмі, жанчынамі і старымі. У 2005 годзе Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы прызнаў Райса адказным за ваеннае злачынства з «прыкметамі генацыду».

МЗС Беларусі прапанавала польскаму консулу ў Берасці з’ехаць з краіны

ІІ belsat.eu

Hавiны