З палітзняволенай Вольгі Маёравай знялі абвінавачанне ў тэрарызме


Палітзняволеная Вольга Маёрава ў лісце да сына паведаміла, што з яе знялі абвінавачанні паводле двух артыкулаў. Грамадскую актывістку затрымалі 4 студзеня 2021 года, яна абвінавачаная ў так званай справе Мікалая Аўтуховіча.

Палітзняволеную Вольгу Маёраву кінулі ў карцар гарадзенскай турмы. Вольга Маёрава.
Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна»

Вольга Маёрава за кратамі з 4 студзеня мінулага года. Палітзняволеную абвінавацілі паводле васьмі артыкулаў, сярод якіх ч. 2 арт. 285 («Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме»), ч. 3 арт. 130 («Рэабілітацыя нацызму»), ч. 4 арт. 295 («Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі»), ч. 3 арт. 361 («Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый)»), ч. 2 арт. 257 («Падман спажыўцоў»), ч. 1 арт. 14 («Замах на злачынства»), ч. 6 арт.16 («Суўдзел у злачынстве») і ч. 2 арт. 289 («Акт тэрарызму»).

Але ў нядаўнім лісце сыну жанчына паведамляе, што два апошнія артыкулы ёй знялі.

«Вось толькі нядаўна адправіла табе ліст з нумарамі артыкулаў КК РБ, што мне ў выніку інкрымінуюць, і паведамленне пра новага бясплатнага адваката. […] Так, адразу напішу, што арт. 16 (6) і 289 (2) з абвінавачання вынятыя, думаю, што хопіць і астатніх шасці, што засталіся», – піша палітзняволеная.

Падтрымаць Вольгу Маёраву можна лістом: 230023 Горадня, Кірава 1, турма № 1.

Аб’ектыў
Ціск не спыняецца: Вользе Маёравай пагражае пажыццёвае зняволенне, у Менску ліквідавалі «Звяно»
2022.01.17 22:29

СЛ belsat.eu

Стужка навінаў