Улады запланавалі распрацаванне закону аб УНС, хоць папраўкі ў Канстытуцыю яшчэ і не прынялі


Так званы рэферэндум яшчэ не адбыўся, але ўлады ўжо запланавалі распрацаванне і прыняцце заканадаўства аб Усебеларускім народным сходзе. Паводле пастановы Саўміну, Мінюст мае распрацаваць закон аб УНС у верасні бягучага году.

Саўмін агучыў план падрыхтоўкі законапраектаў у бягучым годзе. У спісе з 35 дакументаў пазначана, што да верасня бягучага году Мінюст павінен распрацаваць законапраект аб Усебеларускім народным сходзе.

План Саўміну аб рыхтаванні законпраектаў. Скрыншот з старонкі pravo.by

Адметна, што статус УНС мае быць разгледжаны падчас так званага рэферэндуму 27 лютага. Вынікі гэтага галасавання не вядомыя, беларусы могуць прагаласаваць і супраць паправак у Канстытуцыю. Да таго ж так званы рэферэндум можа і не адбыцца.

Hавiны
Чальцы выбаркамаў пішуць відэа «Мы не баімся». Ці ёсць чаго баяцца, акрамя іншых відэа па хэштэгу?
2022.02.10 14:40

СЛ belsat.eu

Стужка навінаў