У Беларусі новы антырэкорд колькасці захварэлых на COVID-19


За апошнія содні ў Беларусі зарэгістравалі 8463 пацыентаў з COVID-19, выпісалі 1558 чалавек, памерлі 14 чалавек. Такія звесткі прыводзіць Міністэрства аховы здароўя.

Дзень таму, 9 лютага, у Беларусі, паводле Міністэрства аховы здароўя, было зафіксавана 8254 новыя выпадкі COVID-19.

Усяго ад пачатку пандэміі ў Беларусі на COVID-19 захварэлі 805 651 чалавек. Ачунялі 792 007 пацыентаў, памерлі – 6204 чалавекі.

За мінулыя содні медыкі зрабілі 34 338 тэстаў.

Hавiны
У Беларусі вакцынаваным супраць COVID-19 з 15 лютага пачнуць выдаваць QR-код
2022.02.09 11:28

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў