Генпракуратура распачала крымінальную справу супраць мэра ўкраінскага Дняпра за бел-чырвона-белы сцяг

Генеральная пракуратура Беларусі завяла крымінальную справу супраць мэра гораду Дняпра Барыса Філатава. Беларускае ведамства абвінавачвае яго ў распальванне нацыянальнай варожасці.

Ілюстрацыйнае фота. Гарадская рада Тэрнопалю вывесіла бел-чырвона-белы сцяг на знак салідарнасці з Беларуссю. Тэрнопаль, Украіна. 26 лістапада 2021 года. Фота: НГ / Белсат

Генеральная пракуратура Беларусі лічыць зняцце дзяржаўнага сцяга РБ і замену яго на бел-чырвона-белы сцяг мэрам гораду Дняпра Барысам Філатавым крымінальным злачынствам. Беларускае ведамства распачало з гэтай нагоды крымінальную справу супраць мэра паводле ч. 2 арт. 130 КК («Распальванне нацыянальнай варожасці»).

Пракуратура ўжо нават накіравала крымінальную справу ў Следчы камітэт.

У сваю чаргу Барыс Філатаў у сваім Facebook растлумачыў уласны ўчынак:

«Ва Украіне, як прэзідэнт не камандуе мэрамі і муніцыпалітэтамі, таксама мэры і муніцыпалітэты не камандуюць грамадзянамі. Мы жывем у свабоднай краіне, разумееце? У нас кожны грамадзянін можа выйсці да мэрыі з плакатам: «Бора, калі ты ўжо здохнеш?», і яму за гэта нічога не будзе. Яго не пабʼюць палкай амапаўцы, і яго не пасадзяць у камеру. Так, безумоўна, Бору такія плакаты могуць не падабацца, але дэмакратыя Бору падабаецца больш.

Таму, калі мясцовая моладзь за бюджэт удзелу ўсталявала ў мэрыі флагштокі са сцягамі нацыянальных абшчынаў, то яна мае права гэтыя сцягі мяняць так, як ёй заманецца. Тым больш, што ў адрозненне ад нацысцкай і камуністычнай сімволікі, бел-чырвоны-белы сцяг не забаронены ва Украіне. Таму моладзь можа вешаць у мэрыі любыя сцягі, якія захоча. Хоць вясёлкавыя. Гэта яе права. І «ўлады Дняпра» тут моладзі не ўказ. Бо мы жывем у свабоднай краіне».

Жаўнерыкі з бел-чырвона-белым сцягам. Прыемны сюрпрыз са звычайнай украінскай крамы

СЛ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны