Затрыманых журналістаў Любоў Лунёву і Змітра Солтана вінавацяць у дробным хуліганстве


Журналісты «Белсату» Любоў Лунёва і Дзмітрый Солтан былі затрыманыя падчас выканання сваёй працы 8 лютага.

Любоў Лунёва і Зміцер Солтан

Затрымлівалі журналістаў працаўнікі Савецкага РУУС Менску, калі тыя праводзілі апытанне. Пасля РУУС іх завезлі на Акрэсціна.

Справы журналістаў ужо паступілі ў суд Савецкага раёну Менску. Іх будзе разглядаць суддзя Фёдарава. Паседжанне пройдзе сёння, але часу пакуль не прызначылі.

Затрыманых журналістаў Любоў Лунёву і Змітра Солтана вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП). Паводле гэтага артыкулу прадугледжаны штраф да 30 базавых велічыняў або адміністратыўны арышт.

Раней, 7 снежня, Любоў Лунёву ужо затрымлівалі разам з аператарам Іванам Куракевічам на Маршы мудрасці ў Менску. Тады яны мелі зрабіць рэпартаж з падзеі, але амаль адразу журналістаў затрымалі. Пасля затрымання яны былі дастаўленыя ва УУС Савецкага раёну, а далей іх перавезлі на Акрэсціна.

Тады аператару Івану Куракевічу далі 15 содняў арышту, а Любові Лунёвай штраф 30 базавых велічыняў.

Hавiны
Журналістку «Белсату» Любоў Лунёву аштрафавалі на 30 базавых велічыняў
2020.12.28 13:43

АД, belsat.eu

 

Стужка навінаў