Сацдаследаванне напярэдадні УНС: большасць беларусаў падтрымлівае Лукашэнку і дзейную Канстытуцыю


Сёння дырэктар Аналітычнага цэнтру Ecoom Сяргей Мусіенка агучыў вынікі сацыялагічнага даследавання, якое зладзілі напярэдадні Усебеларускага народнага сходу. Галоўныя лічбы апублікаваў Sputnik.

Паводле даследавання, узровень даверу да Аляксандра Лукашэнкі – 66,5 %, да апазіцыі – 17,2 %. Пры гэтым 64,9 % беларусаў лічаць, што эканамічная сітуацыя за мінулы год пагоршылася, а 50,6 % канстатавалі пагаршэнне ўласнага матэрыяльнага становішча. 16,9 % сказалі, што ў гэтым вінаватыя самыя грамадзяне, 6,5 % звязваюць гэта з урадам, 4 % – з Лукашэнкам. БелТА дадае, што нібыта 60 % беларусаў задавальняе дзейная Канстытуцыя. А згодна з тэлефонным апытаннем, Лукашэнку падтрымліваюць ажно 74,2% беларусаў.

Даследаванне адбылося ў 108 населеных пунктах. Сцвярджаюць, што ўдзел у ім узялі каля 10 тысяч эканамічна актыўных рэспандэнтаў.

Вынікамі сацыялагічных апытанняў Ecoom часта карыстаюцца дзяржаўныя СМІ падчас выбарчых кампаніяў. Так, летась з даследаванняў вынікала, што 69,6 % беларусаў сярод імаверных кандыдатаў на прэзідэнта аддаюць перавагу Лукашэнку. Другім у гэтай гонцы ішоў Віктар Бабарыка: у яго нібыта было 6,7 %.

ЯП, belsat.eu.

 

Стужка навінаў