Пратэст польскіх СМІ, на які трэба звярнуць увагу беларусам

Сёння кожны беларус павінен наведаць старонкі польскіх СМІ, каб зразумець, у якое багна прапаганды і падману загнаў краіну рэжым Лукашэнкі.

Газеты ў кіёсках з белымі вокладкамі, па радыё толькі адна абвестка, амаль усё тэлебачанне (акрамя дзяржаўнага) – з чорным экранам, навінныя інтэрнэт-старонкі таксама чорныя і таксама адно і тое ж паведамленне.

Скрын экрану аднаго з польскіх выданняў.

Гэта не ваеннае становішча і не камуністычныя часы Войцеха Ярузэльскага, гэта аўторак 10 лютага 2021 году. Так выглядае агульнанацыянальны пратэст польскіх СМІ.

Прыватныя медыйныя карпарацыі распачалі забастоўку супраць увядзення новага так званага «падатку ад рэкламы», які пагражае фінансавай стабільнасці многіх незалежным польскім СМІ, асабліва ў часы пандэміі.

Аб’ектыў
Незалежных журналістаў змушаюць маўчаць
2020.12.14 22:43

Сітуацыя беспрэцэдэнтная ў найноўшай гісторыі Польшчы.

Цішыню, якую стварылі незалежныя ад дзяржавы прыватныя СМІ, нельга не заўважыць. І хутчэй за ўсе, польскі ўрад адмовіцца ад сваіх планаў, бо разумее вагу незалежных СМІ.

Палітыкаў у Варшаве сёння не чуваць, бо медыі сёння іх ігнаруюць. А яны добра ведаюць, што пасварыцца з журналістамі – гэта азначае прайграць выбары.

Ніхто не скіруе АМАП ці службу бяспекі ў рэдакцыі, не будуць затрымліваць журналістаў ці арыштоўваць. Хутчэй за ўсё, ужо заўтра нехта з ураду падыдзе да мікрафону і прапануе незалежным медыям дыялог, маўляў, давайце разам дыскутаваць, разбірацца.

Вось гэта і ёсць квінтэсенцыя польскай барацьбы за свабоду, знакамітай польскай «Салідарнасці». І заўважце, што сёння мы гаворым пра планы ўвядзення падатку, які пагражае СМІ. Гэта не фальсіфікацыя выбараў і не разгон апазіцыі ў парламенце. Бо калі б гаворка ішла пра пагрозу польскай незалежнасці ці дэмакратыі, медыі вывелі б мільёны людзей на вуліцы польскіх гарадоў.

Hавiны
Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева: што трэба ведаць пра зняволенных журналістак «Белсату» і іх пераслед
2021.02.08 07:30

Вось чаго баяўся Аляксандр Лукашэнка, уціскаючы ў асфальт незалежныя СМІ. Баяўся белых старонак газетаў і чорных экранаў у ТБ. І такой нязноснай цішыні па радыё. Стварыў прымітыўную, дурненькую, але лаяльную сістэму прапагандыстаў. Хваляць, ляскаюць у далоні, а яму прыемна. А ўсіх нязгодных журналістаў – пасадзіць за краты і загнаць пад мятлу.

Польскі прыклад – вельмі яскравы для Беларусі. Бо першае, што трэба зрабіць, – даць свабоду СМІ. І трэба гэта зрабіць яшчэ перад першымі свабоднымі выбарамі парламенту ці прэзідэнта ў РБ.

Абноўлена
МУС вінаваціць журналіста Аляксандрава і ягоную дзяўчыну ў аплаце штрафаў пратэстоўцам
2021.01.15 15:37

Найперш – вольнае тэлебачанне, газеты, радыё ці старонкі ў інтэрнэце, а ўжо пасля выбары. Каб не было «фаварытазавання» Ціханоўскіх, Латушак, кандыдатаў Захаду, Лукашэнкі ці Пуціна. Каб беларусаў не ўводзілі ў падман. Бо давяраць, нават у дэмакратычнай Беларусі, грамадзяне змогуць толькі незалежным СМІ.

Без іх не будзе незалежных палітыкаў і незалежных чыноўнікаў. Не будзе незалежнай палітыкі. Сёння кожны беларус павінен наведаць старонкі польскіх СМІ, каб зразумець, у якое багна прапаганды і падману загнаў краіну рэжым Лукашэнкі.

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў