Пераслед актывістаў у Лідзе: затрыманы гарадзенскі актывіст Ежы Грыгенча


Лідская міліцыя складае пратаколы на грамадзянаў, якія 18 студзеня прыйшлі ў мясцовы раённы суд на агалошванне прысуду мясцоваму актывісту, палітзняволенаму Вітольду Ашурку.

Паводле інфармацыі журналіста «Белсату», рэпрэсіі закранаюць не менш як 30 чалавек. Адміністратыўны працэс вядзе маёр Лідскага РАУС Мікалай Рабушка.

Hавiны
У судзе Ліды затрымалі каля 20 чалавек. Ім пагражае крымінальная справа
2021.01.20 15:25

Сёння, 10 лютага, у Лідскі РАУС позваю выклікалі гарадзенскага актывіста Ежы Грыгенчу. Прычына, з якой яго выклікалі, дакладна не вядомая, але актывіста затрымалі на 72 гадзіны.

Гарадзенскі актывіст Ежы Грыгенча.
Фота: belsat.eu

Грыгенча да затрымання паведамляў, што не выключае, што супраць яго распачаты адміністратыўны працэс паводле арт. 23.34.

Актывіст 18 студзеня таксама быў у Лідскім раённым судзе падчас вынясення прысуду палітзняволенаму Вітольду Ашурку, якога асудзілі на 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Жорсткі, неабгрунтаваны прысуд абурыў прысутных на працэсе. Вядома, што міліцыя ўжо выклікала для складання пратаколу больш за 10 чалавек. Ежы Грыгенча не выключыў, што ён будзе затрыманы міліцыяй да суда.

Hавiны
5 гадоў калоніі: у Лідзе вынеслі прысуд вядомаму актывісту Вітольду Ашурку
2021.01.18 12:40

Рэпрэсіі зазнала і Ірэна Бярнацкая з Ліды. На фота яна паказвае копію пратаколу, складзенага на яе 8 лютага. Ірэна адмовілася даваць тлумачэнні. Цяпер яна чакае судовага паседжання.

Лідчанка Ірэна Бярнацкая.
Фота: belsat.eu

Ірэну са жніўня 2020 года міліцыя затрымлівала тройчы: фармальна за ўдзел у мірных пратэстах супраць сфальшаваных выбараў. Содні яна правяла ў мясцовым ІЧУ, двойчы была пакараная 30 базавымі велічынямі штрафу.

Ірэна Бярнацкая старшынюе ў мясцовым аддзяленні Саюзу палякаў. Паводле яе, са жніўня 2020 года ў Лідзе міліцэйскі і судовы пераслед зазналі не менш за 10 актывістаў Саюзу палякаў у Беларусі.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў