Міністр замежных справаў Латвіі адхіліў запыт на экстрадыцыю Валерыя Цапкалы


Міністр замежных справаў Латвіі Эдгар Рынкевіч заявіў, што запыт на экстрадыцыю былога прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Валерыя Цапкалы мусіць быць адхілены:

«Я разглядаю просьбу рэжыму Лукашэнкі аб экстрадыцыі беларускага апазіцыйнага палітыка Валерыя Цапкалы як адкрытую спробу адплаты, і патрабаванне мусіць быць адхіленае. Згодна з латвійскім заканадаўствам, рашэнне прымаюць кампетэнтныя праваахоўныя органы, ацэньваючы ўсе аспекты справы», – напісаў Рынкевіч.

Раней, 8 лютага, на тэлеканале «Беларусь-1» паведамілі, што Следчы камітэт Беларусі накіраваў дакументы ў Генеральную пракуратуру для запыту Латвіі аб экстрадыцыі Цапкалы. Паводле звестак тэлеканалу, ён абвінавачваецца ў шэрагу карупцыйных злачынстваў і ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. У сваю чаргу прэс-сакратар Генпракуратуры Латвіі Айга Эйдука паведаміла, што яны пакуль не атрымлівалі запыту ад Беларусі.

Таксама раней Генпракуратура Беларусі звярнулася ў Міністэрства юстыцыі Польшчы з просьбаю аб узяцці пад варту і выдачы заснавальнікаў прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім тэлеграм-каналу «NЕХТА» Сцяпана Пуцілы і Рамана Пратасевіча, для прыцягнення іх да крымінальнай адказнасці.

Hавiны
Пратасевіч пра намаганні СК экстрадаваць яго з Польшчы: «Вельмі моцна рассмяяўся»
2021.02.07 14:37

АД, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў