Генпракуратура пра нацыянальны сцяг: Прызнанне матэрыялаў экстрэмісцкімі ажыццяўляе суд


Генеральная пракуратура апублікавала заяву наконт зваротаў грамадзянаў з нагоды магчымага прызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім.

Вызнанне матэрыялаў экстрэмісцкімі ажыццяўляецца судом у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», адзначаюць у пракуратуры.

Раней Генеральная пракуратура пачала падрыхтоўку дакументаў пра вызнанне бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім. Гэтую працу нібыта выклікалі звароты «неабыякавых грамадзянаў».

Аб’ектыў
Забараніць нацыянальны сімвал ужо немагчыма: беларусы абараняюць бел-чырвона-белы сцяг
2021.01.30 23:03

У адказ на такую ініцыятыву ўладаў беларусы пачалі падпісвацца супраць вызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім. Адпаведная петыцыя ўжо сабрала больш як 100 тысяч подпісаў.

ЯП, belsat.eu

Стужка навінаў