Затрыманы ў Казахстане кыргызскі музыка вярнуўся на радзіму і распавёў пра пакаяльнае відэа


Музыка Вікрам Рузахунаў, якога затрымалі ў Казахстане падчас масавых беспарадкаў, вызвалілі з-пад варты і ён вярнуўся на радзіму ў Кыргызстан. На мяжы яго сустрэлі родныя і сілавікі, паведамляе МУС Кыргызстану.

Кыргызскага музыку Вікрама Рузахунава затрымалі падчас масавых беспарадкаў у Казахстане. Праз некаторы час дзяржаўныя медыі Казахстану апублікавалі пакаяльнае відэа з музыкам, у якім ён прызнаецца ва ўдзеле ў масавых пратэстах. Рузахунаў распавядаў, што ён прыляцеў з Кыргызстану для ўдзелу ў мітынгу за што яму заплацілі 200 долараў. Сваякі тады сказалі, што ён агаварыў сябе пад катаваннямі.

МЗС і МУС Кыргызстану прыклалі намаганні, каб затрыманага музыку вызвалілі і вярнулі на радзіму. у выніку чыноўнікам удалося дамовіцца і Рузаханава сустрэлі на мяжы родныя і блізкія.

Пасля вяртання на радзіму музыка пацвердзіў, што агаварыў сябе, каб яго хутчэй дэпартавалі ў Бішкек. Прынамсі такім чынам яму параілі сказаць сукамернікі. Вікрам распавёў, што ў камеры з ім абыходзіліся добра, а сляды збіцця на твары музыка атрымаў падчас затрымання. 7 студзеня ён вырашыў вярнуцца ў Кыргызстан, але яго схапілі ў таксоўцы.

Абноўлена
У Казахстане пасля пратэстаў затрыманы амаль шэсць тысяч чалавек. Распачата 125 крымінальных спраў
2022.01.09 13:15

 

СЛ belsat.eu

Стужка навінаў