У ЗША аб'явілі лаўрэатаў кінапрэміі «Залаты глобус»


У ЗША адбылася 79-я цырымонія ўручэння кінапрэміі «Залаты глобус».

Цырымонія прайшла ў закрытым рэжыме і нідзе не транслявалася. Спіс пераможцаў арганізатары апублікавалі на сайце прэміі.

Кадр з фільма «Улада сабакі». Крыніца: kino-teatr.ru

У намінацыі «Лепшы драматычны фільм» перамог фільм «Улада сабакі» новазеландскага рэжысёра Джэйна Кэмпіёна. Таксама ён атрымаў узнагароду і як найлепшы рэжысёр.

У намінацыі «Лепшая камедыя/мюзікл» перамагла «Вестсайдская гісторыя» Стывена Спілберга, а японская драма «Сядзь за руль маёй машыны» атрымала ўзнагароду ў намінацыі «Лепшы замежны фільм».

У катэгорыі «Лепшы анімацыйны фільм» узнагароду забраў мультфільм студыі Disney «Энканто».

Лепшым драматычным серыялам быў прызнаны серыял «Спадчыннікі», акцёр серыяла Джэрэмі Стронг атрымаў «Залаты глобус» у катэгорыі «Лепшы тэлевізійны акцёр у драме».

Прэмію за лепшую мужчынскую ролю атрымаў Уіл Сміт за фільм «Кароль Рычард», а ў намінацыі «Лепшая драматычная актрыса» перамагла Ніколь Кідман за яе ролю фільм «У ролі Рыкарда».

Прыз у намінацыі «Лепшы саўндтрэк да фільма» атрымаў кампазітар Ханс Цымер за музыку да фільма «Дюна».

Фотарэпартаж
«Каб захаваць нашую культуру». Як прайшлі Каляды ў кіеўскім беларускім хабе
2022.01.08 13:11

АД, belsat.eu

Стужка навінаў