У Віцебску арыштавалі жыхара гораду за «рэабілітацыю нацызму»


33-годвага жыхара Віцебску ўзялі пад варту на падставе санкцыі пракурора. Мужчыну абвінавачваюць паводле ч.1 арт.130-1 КК («Рэабілітацыя нацызму»), паведамляе прэсавая служба пракуратуры.

У Віцебску следчыя распачалі крымінальную справу супраць 33-гадовага жыхара гораду, у якога на старонцы сацыяльнай сеткі «УКантакце» выявілі файлы з інфармацыяй, накіраванай на «рэабілітацыю нацызму». У якасці такіх матэрыялаў сталі матэрыялы «з выражэннем станоўчага стаўлення да салдат калабарацыянісцкага фармавання «Беларуская краявая абарона» і сябраў арганізацыі «РОНА», гераізацыяй нацысцкай і неанацысцкай ідэалогіі, фармаваннем станоўчых адносін да салдат Нямеччыны ў сувязі з іх дзейнасцю ў перыяд фашысцкай акупацыі Беларусі». Мужчыну абвінавацілі паводле ч.1 арт.130-1 КК («Рэабілітацыя нацызму»).

Першы намеснік пракурора Віцебскай вобласці Дзяніс Шапавалаў санкцыянаваў арышт у дачыненні да мужчыны праз характар і грамадскую небяспеку інкрымінаванага злачынства.

Аб’ектыў
Беларусаў пачнуць пераследаваць за адмаўленне генацыду
2021.12.14 22:04

СЛ belsat.eu

Стужка навінаў