У Салігорскім раёне школьны аўтобус збіў раварыста і перакуліўся


Дарожнае здарэнне адбылося сёння, а 8-й гадзіны раніцы, побач з вёскай Чаланец Салігорскага раёну, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.

Школьны аўтобус збіў раварыста ў Салігорскім раёне 10 студзеня 2022 года.
Фота: pressmvd / Telegram

Па папярэдняй інфармацыі, 61-гадовы кіроўца школьнага аўтобуса МАЗ наехаў на раварыста. Школьны аўтобус з’ехаў у кювет і перакуліўся.

У момант ДТЗ у аўтобусе знаходзіліся 11 дзяцей і 3 настаўнікі. Адной з выкладчыц спатрэбілася медыцынская дапамога, яе шпіталізавалі. 58-гадовы веласіпедыст ад атрыманых траўм памёр на месцы.

Паведамляецца, што з дзяцей ніхто не пацярпеў.

Школьны аўтобус збіў раварыста ў Салігорскім раёне 10 студзеня 2022 года. Калаж з фота: pressmvd / Telegram
Артыкулы
Вынеслі першы прысуд у «справе Зельцара»: два гады пазбаўлення волі
2022.01.10 11:42

АД, belsat.eu

 

Стужка навінаў