Такаеў распавёў прэзідэнту Еўрарады пра «тэрарыстаў» і назваў страты ад масавых беспарадкаў


Прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў правёў перамовы з прэзідэнтам Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем. Сустрэча ў рэжыме відэаканферэнцсувязі адбылася па ініцыятыве еўрапейскага боку, паведамляе прэсавая служба Такаева.

Касым-Жамарт Такаеў зладзіў перамовы па відэасувязі з прэзідэнтам Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем. Паводле Такаева, падзеі ў Казахстане сталі актам агрэсіі і замахам на дзяржаўнасць. Закалоты прывялі да ахвяраў сярод працаўнікоў праваахоўных органаў і мірных жыхароў, пацярпелі каля 1300 аб’ектаў прадпрымальніцтва, марадзёры разрабавалі больш як 100 гандлёвых цэнтраў, банкаў, спалілі каля 500 паліцэйскіх машын. Паводле ацэнкі Касым-Жамарта Такаева, папярэдняя эканамічная шкода дзяржаве можа скласці 2-3 млрд долараў ЗША.

«У мяне няма ніякіх сумневаў, што гэта была тэрарыстычная атака. Добра арганізаваны і падрыхтаваны акт агрэсіі супраць Казахстана з удзелам замежных баевікоў пераважна з цэнтральнаазіяцкіх краінаў, у тым ліку Афганістану. Там таксама былі баевікі з Блізкага Усходу. Задумвалася ў фармаваць на нашай тэрыторыі зону кантраляванага хаосу з наступным захопам улады. Таму ў Казахстане распачалі антытэрарыстычную аперацыю», – заявіў Такаеў.

Таксама Такаеў патлумачыў прэзідэнту Еўрапейскай рады сутнасць размяшчэння на тэрыторыі краіны кантынгенту АДКБ.

«Хачу падкрэсліць, што яны не прымаюць удзел у баявых аперацыях. Іх галоўная задача заключаецца ў забеспячэнні аховы стратэгічных абʼектаў у Алматы і сталіцы Казахстана. Гэта дазволіла казахстанскім сілавым структурам ажыццяўляць дзеянні па супрацьдзеянні тэрарыстам. Міратворчыя сілы АДКБ былі размешчаныя ў адпаведнасці з артыкуламі 2 і 4 Дамовы аб калектыўнай бяспецы АДКБ. Яны прабудуць у Казахстане да поўнай стабілізацыі сітуацыі», – сказаў Такаеў.

Шарль Мішэль у сваю чаргу заявіў, што ЕЗ падтрымлівае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Казахстану і выказаў намер умацоўваць двухбаковую супрацу.

Hавiны
Еўразвяз заклікаў АДКБ паважаць суверэнітэт і незалежнасць Казахстану
2022.01.10 17:36

СЛ belsat.eu

Стужка навінаў