Вынікі пошуку для:

Стала вядома, за што звольнілі дырэктарку музею Янкі Купалы Алену Ляшковіч

Дырэктарку музею Янкі Купалы Алену Ляшковіч пазбавілі пасады 4 студзеня. Крыніцы з музейных колаў паведамілі, што прычынай звальнення стала прынцыповая пазіцыя дырэктаркі: яна не захацела з надуманых – «палітычных» – прычынаў звальняць іншых супрацоўнікаў установы, піша reform.by.

Выданне нагадвае, што яшчэ летась імя дырэктаркі музею Янкі Купалы Алены Ляшковіч прагучала ў адным з тэкстаў Андрэя Мукавозчыка. Як і іншых кіраўнікоў музейных установаў, яе выклікалі на размовы ў ведамства культуры, дзе спадарыня Алена і выказала сваю пазіцыю. Кіраўніца музею Янкі Купалы проста адмовілася звальняць людзей, паведамілі крыніцы.

Апроч таго, прычынай звальнення магло стаць і тое, што нявесткай Алены Ляшковіч – вядомая журналістка, лаўрэатка прэміі «Free Media Awards» Наталля Лубнеўская.

З літаратурнага музею Янкі Купалы звольнілі дырэктара

Алена Ляшковіч займала пасаду дырэктаркі музею цягам 15 гадоў.

«Алена Ляшковіч – адзін з найлепшых дырэктараў музеяў, – кажуць яе калегі з музейнай сферы. – І гэта вялікая памылка Міністэрства культуры – звальняць такога спецыяліста, тым больш у юбілейны год Песняра».

Нагадаем, што Алена Ляшковіч у 2013 годзе атрымала медаль Францыска Скарыны, у 2017-м яе назвалі «Чалавекам году ў сферы культуры».

ЗК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны