Пуцеправод на Нямізе плануюць пабудаваць цягам месяца


Новы мост над вуліцай Няміга плануюць пабудаваць цягам месяца. Пра гэта заявіў старшыня Менгарвыканкаму Уладзімір Кухараў, перадае БелТА.

«На працягу месяца мы разлічваем скончыць усе будаўнічыя работы і запусціць рух як па новым пуцеправодзе, так і пад ім», – сказаў Кухараў.

Таксама Кухараў даручыў аператыўна адрэгуляваць рух транспарту, пасажырапатокаў, работу святлафораў, пры неабходнасці падправіць схему аб’ездаў.

Цяпер жа рух абмежаваны:

  • па вул. Леніна на ўчастку ад перасячэння з вул. Інтэрнацыянальнай да скрыжавання з вул. Няміга;
  • па пр. Пераможцаў на ўчастку ад перасячэння вул. Няміга да скрыжавання з вул. Мельнікайтэ;
  • па вул. Няміга на ўчастку ад скрыжавання з вул. Гарадскі Вал да скрыжавання з вул. Я. Купалы.

Паведамляецца, што дэмантажом абваленых пралётаў моста на Нямізе займаюцца каля 30 чалавек, задзейнічана да 25 адзінак тэхнікі.

Нагадаем, уначы 8 студзеня ў Менску абрынулася пешаходная частка мосту праз вуліцу Няміга. Пацярпелых няма. Паводле чыноўнікаў, папярэдняя прычына абвальвання часткі – старэнне жалезабетонных канструкцый.

Hавiны
«Развярнуўся і пабег». Выратаваны ад падзення моста на Нямізе расказаў, як усё было
2022.01.09 13:59

АД, belsat.eu

Стужка навінаў