Марыю Калеснікаву этапавалі з СІЗА


Палітзняволеную Марыю Калеснікаву этапавалі з СІЗА № 1. Пры гэтым адвакаты Марыі не ведаюць, куды яе накіравалі, паведамляе Telegram-канал Віктара Бабарыкі.

Марыя Калеснікава і Максім Знак у судзе.
Фота: Deutsche Welle/Telegram

Адвакаты Марыі Калеснікавай высвятляюць, куды накіравалі іх падабаронную. Вядома, што палітзняволенай у СІЗА № 1 ужо няма, яе этапавалі, але абаронцам пра гэта не паведамілі.

Максіма Знака этапавалі ў Віцебскую калонію.

Марыю Калеснікаву і Максіма Знака абвінавацілі паводле трох артыкулаў: «Змова з мэтай захопу ўлады», «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання» і «Публічныя заклікі да дзеянняў, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы». Менскі абласны суд прызнаў палітвязняў вінаватымі і прысудзіў Марыі Калеснікавай 11 гадоў пазбаўлення волі, Максіму Знаку 10 гадоў.

Артыкулы
Максім Знак распавёў пра свой перавод ў Віцебск: «Забег з чатырма сумкамі – захапляльны фітнес»
2022.01.09 16:39

СЛ belsat.eu

Стужка навінаў