Кампанія Yara усё ж такі спыніць закупку калійных угнаенняў з «Беларуськалія»


Нарвежская кампанія Yara спыніць закупку калійных угнаенняў у Беларусі да 1 красавіка. Пра гэта паведамляецца ў заяве кампаніі.

Гэта ключавы партнёр «Беларуськалія».

Нарвежская кампанія Yara.
Фота: amanha.com.br

Кіраўніцтва кампаніі кажа, што міжнародныя санкцыі зрабілі працяг гандлю немагчымым.

«Yara цвёрда адданая ўсеагульным правам чалавека і асуджае ўсе формы рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека. Пры падтрымцы праваабарончых арганізацый і прафсаюзаў Yara імкнулася да пазітыўных змен, выкарыстоўваючы сваю прысутнасць у Беларусі для прасоўвання тэхнікі бяспекі і захавання правоў чалавека.

Аднак уплыў на ланцуг паставак бягучых санкцый у дачыненні да Беларусі вымусіў Yara ініцыяваць згортванне паставак беларускага калію, ключавога інгрэдыента для вытворчасці мінеральных угнаенняў, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці прадуктаў харчавання», – гаворыцца ў заяве.

Між тым у кампаніі сцвярджаюць, што закупкі Yara беларускага калію не парушалі санкцыі.

У снежні Святлана Ціханоўская размаўляла па тэлефоне з генеральным дырэктарам кампаніі Yara. Яна распавяла кіраўніку кампаніі Свэйну Торэ Гольсэтэру, што рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца, а таксама падзялілася фактамі ўдзелу менеджменту «Беларуськалія» у фальсіфікацыі выбараў. Аднак тады Гольсэтэр заявіў, што лепш прадпрыняць любыя магчымыя крокі па паляпшэнні сітуацыі з бяспекай працы, чым сыходзіць з Беларусі і не мець уплыву.

На пікеты супраць супрацоўніцтва Yara з «Беларуськаліям» выходзілі і звычайныя беларусы пад офіс кампаніі і ў розных гарадах свету.

Артыкулы
Кампанія Yara не спыняе супрацу з рэжымам. Святлана Ціханоўская назвала такія паводзіны неэтычнымі
2021.12.19 15:10

АД, belsat.eu

Стужка навінаў