Еўразвяз заклікаў АДКБ паважаць суверэнітэт і незалежнасць Казахстану


Прадстаўніцтва Еўрапейскага Звязу ў Казахстане выказала глыбокія спачуванні блізкім і родным загінулых у выніку гвалтоўных падзеяў у краіне і заклікала вонкавыя сілы паважаць суверэнітэт і незалежнасць краіны.

Алматы, Казахстан. 9 студзеня 2022 года.
Фота: Павел Міхееў / Reuters / Forum

Прадстаўніцтва ЕЗ у Казахстане распаўсюдзіла заяву Вярхоўнага прадстаўніка Еўразвязу ў справе падзеяў у краіне. У заяве нагадваецца, што Казахстан з’яўляецца важным партнёрам як для ЕЗ, з якім падпісанае Пагадненне аб пашыраным партнёрстве і супрацы, так і дзеля забеспячэння стабільнасці ў рэгіёне.

«Мы глыбока шкадуем з-за гібелі людзей і рашуча асуджаем шырокамаштабныя акты гвалту. Важна перадухіліць далейшае абвастрэнне сітуацыі, пазбягаць любога падбухторвання да гвалту, заўсёды выяўляць стрыманасць і пазбягаць выкарыстання беспарадкаў у іншых мэтах. Мы гатовы дапамагчы ў мірным урэгуляванні крызісу. Вонкавае вайсковае падтрыманне павіннае паважаць суверэнітэт і незалежнасць Казахстана, а таксама асноўныя правы ўсіх грамадзянаў», – гаворыцца ў заяве.

ЕЗ таксама заклікае ўлады Казахстану выконваць свае абязальніцтвы, у тым і павагу да правоў чалавека і асноўных свабодаў грамадзянаў, у прыватнасці, свабоды сходаў, свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сродкаў масавай інфармацыі.

Hавiны
Што адбываецца на вуліцах Алматы і ў галовах казахскіх уладаў? Спыталі казахскіх экспертаў
2022.01.10 17:33

СЛ belsat.eu

Стужка навінаў