Чаму ў Менску і Маскве па-рознаму глядзяць на адзіны рынак. Тлумачыць эксперт Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Расеі

«Белсат» паразмаўляў са Станіславам Мітраховічам, вядучым экспертам Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Расеі, аб фінансавым падтрыманні Крамля ўладаў Беларусі. Суразмоўца «Белсату» задаецца пытаннем: Беларусь не частка Расеі, чаму яе трэба субсідаваць?

Разбіраемся, чаму ў Менску і Маскве па-рознаму глядзяць на адзіны рынак.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Работнік карпарацыі «Газпром». Фота: Maxim Shemetov / Reuters / Forum

– Колькі Расея выдаткоўвае на падтрыманне беларускай эканомікі і на якія мэты ідуць гэтыя грошы?

– Паводле разлікаў МВФ, каля 10 мільярдаў долараў за год сыходзіла на падтрыманне беларускай эканомікі за мінулы перыяд. Цяпер ёсць паведамленні аб вылучэнні Беларусі каля 600 мільёнаў долараў крэдыту. Пытанне вяртання гэтых крэдытаў застаецца на будучыню. Відаць, стратэгічны курс Масквы пераважвае эканамічны разлік. Што датычыць іншых формаў субсідыяў, то яны ідуць не толькі праз крэдыты. Толькі адна атамная станцыя пабудаваная ў крэдыт. Калі казаць пра яго вяртанне, то грошы, якія на яе выдаткаваныя, будуць вяртацца не адно дзесяцігоддзе. Таксама атамная электрастанцыя скарачае спажыванне Беларуссю газу прыкладна на 20–25 % – гэта 5 мільярдаў кубаметраў газу на год, калі ў фізічных лічбах. Адпаведна, гэта таксама форма субсідыяў. На што ідуць субсідыі? Грошы атрымлівае беларускае кіраўніцтва, далей яно вырашае, на што іх траціць: на падтрыманне той мадэлі эканомікі і сацыяльна-эканамічнай арганізацыі жыцця і, зразумела, на функцыянаванне палітычнай сістэмы з усімі яе атрыбутамі, уключаючы сілавыя структуры.

– Эканамічныя выгады беларускага рэжыму ад супрацоўніцтва з Расеяй відавочныя. А якія выгады для Расеі?

– Я не магу сабе ўявіць сітуацыю, пры якой Расея не хацела б усталяваць нармальныя, рабочыя, прасунутыя стасункі з якімі-небудзь суседзямі. У нас, між іншага, з Украінай таваразварот даволі буйны. Украіна экспартуе расейскі газ, расейскую нафту праз паўднёвую галіну нафтаправоду «Дружба», Украіна транспартуе расейскі аміяк праз аміякаправод Тальяці – Адэса. Чаму б і з Беларуссю не мець развітых гандлёвых адносінаў?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускі металургічны завод. Фота: BelSteelWorks / Facebook

– Пры ўсім эканамічным падтрыманні, якое Расея надае Беларусі, усё роўна часта ўзнікаюць спрэчкі аб закупах нафты і газу. Чаму?

– Аляксандр Лукашэнка ўвесь час кажа, што цана газу для Беларусі павінна быць як для Смаленскай вобласці. Але паразумення з боку Расейскай Федэрацыі за ўсе гэтыя гады ён не знайшоў. Рэч у тым, што газ у Расеі каштуе па-рознаму ў розных рэгіёнах, што абумоўлена лагістыкай, эканомікай, адлегласцямі і г. д. У Смаленскай вобласці газ каштуе танней, чым, напрыклад, у Ленінградскай вобласці. Таму што газ у Смаленскай вобласці субсідуецца. Беларусь не частка Расеі, чаму яе трэба субсідаваць, як частку Расеі, зусім не зразумела. Беларусь атрымлівае газ па вельмі выгаднай цане. Скажам, на наступны год цана захаваецца на ўзроўні 128 долараў за 1000 кубаметраў.

Усё спакойна, але кадры ўцякаюць. Спыталі, што адбываецца на дзяржаўных прадпрыемствах

– У адным з інтэрвʼю вы казалі, што кошты на газ для Беларусі могуць быць такімі ж, як і для расейцаў, калі беларусы будуць наўпрост плаціць «Газпрому». Чаму тады гэтага не адбываецца?

– Паміж Беларуссю і Расеяй на працягу вельмі доўгага часу вядуцца спрэчкі аб тым, што ж усё-такі лічыць адзіным рынкам. Напрыклад, калі прытрымлівацца логіцы беларускіх уладаў, то адзіны рынак – гэта нешта такое, калі цана на газ для беларускага дзяржаўнага прадпрыемства такая ж, як для прадпрыемстваў у Смаленскай вобласці. У Расеі іншы пункт гледжання, што агульны рынак – гэта калі можна выйсці ў Маскве і купіць беларускую смятану. Гэта значыць, беларускі вытворца прадае смятану на тэрыторыі Расеі таксама, як прадае яе ў Беларусі. Агульны рынак – гэта калі вытворцы і спажыўцы звязаныя адзін з адным наўпрост. А ў выпадку з газам яго немагчыма прадаць так, як смятану. Неабходна прадаваць газ менавіта беларускаму дзяржаўнаму пасярэдніку «Белпалівагазу». Расея прапаноўвала наўпрост прадаваць газ беларускім прадпрыемствам. Ці скажам, каб «Белпалівагаз» быў прададзены «Газпрому» у нейкім варыянце. Але Беларусь тут на саступкі не ідзе, відаць, лічачы, што саступкі будуць звязаныя з сурʼёзнай шкодай для суверэнітэту.

– Ці можа эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расеі стаць прычынай здачы Менскам суверэнітэту?

– Ні Лукашэнка да гэтага не імкнецца, ні тым больш празаходнія апаненты Лукашэнкі ўнутры Беларусі. Можа быць, у будучыні нейкія адбудуцца падзеі, звязаныя са вонкавым ціскам Захаду на Беларусь, і сітуацыя неяк зменіцца. Пакуль я б на гэта не разлічваў.

Былы капітан МУС Ягор Емяльянаў распавёў, як пераехаў у Нямеччыну

АМ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны