Беларускі хакеіст з амерыканскага клубу падтрымаў заўзятараў з нацыянальнымі сцягамі


Беларускі хакеіст Аляксей Протас, які гуляе за амерыканскі клуб «Washington Capitals», заўважыў на трыбуне сваіх заўзятараў з бел-чырвона-белым сцягам і падарыў ім сваю футболку з аўтографам ды хакейную шайбу.

Гэты момант трапіў на відэа.

Гэта адбылося падчас матчу НХЛ, у якім «Washington» сустракаўся з клубам «Minnesota».

Заўзятары трымалі нацыянальны сцяг і плакат з надпісам «Лёха PRO59 чакаем у госьЦі». Протас выступае пад 59-м нумарам, а «госьЦі» – гэта відэапраект пра жыццё беларусаў замежжа.

Заўзятары з прызентамі ад хакеіста Аляксея Протаса. Скрыншот з відэа: Госьці | Gosci / Youtube
Падарункі ад хакеіста Аляксея Протаса. Скрыншот з відэа: Госьці | Gosci / Youtube

Учора, 9 студзеня, Аляксей Протас адзначыў дзень народзінаў – яму споўніўся 21 год. Хакеіст нарадзіўся ў Віцебску, раней гуляў за «Дынама» (Менск). У наймацнейшай хакейнай лізе свету дэбютаваў у лістападзе мінулага года.

Інтэрв’ю
Валейбаліст Артур Удрыс: Каб зараз рэжым рухнуў і мяне б запрасілі ў зборную, гэта была б сур’ёзная дылема
2022.01.09 19:23

АД, belsat.eu

Стужка навінаў