Анатоля Шалковіча, які стварыў мэм пра любоў да памідораў, вызвалілі


Анатоль Шалковіч, якога схапілі сілавікі яшчэ 11 лістапада летась, выйшаў на волю. Пра гэта паведамляе ў сваім Facebook карыстальнік Марыя.

Анаталь Шалковіч пасля 4-х прысудаў.
Фота: Facebook

Аўтара мэма пра «памідоры са смятанай» чатыры разы судзілі і асуджалі на 15 содняў. 65-гадовага інжынера Анатоля Шалковіча затрымалі 11 лістапада летась, у дзень, калі яму споўнілася 65 гадоў. Мужчыну арыштавалі на 15 дзён паводле неназванага артыкулу, але сілавікі заяўлялі, што ён вырабляў удома пратэставую сімволіку.

Ягонае «пакаяннае відэа» стала мэмам: ён тлумачыў, што любіць нацыянальныя белы і чырвоны колеры, бо любіць памідоры са смятанай і руды колер валасоў сваёй жонкі.

Інжынер Анатоль Шалковіч падчас запісвання сілавікамі «пакаяльнага відэа». Мужчыну затрымалі 11 лістапада 2021 года і арыштавалі на 15 дзён, але ён не выйшаў на волю з-за паўторнага пратаколу. Скрыншот: МУС РБ

За што судзілі чатыры разы Анатоля Шалковіча, невядома. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Hавiны
Чацвёрты арышт за любоў да «памідораў са смятанай», выманне кніг Хамайды… Рэпрэсіі 27 снежня
2021.12.27 17:40

СЛ belsat.eu

Стужка навінаў